РУС БЕЛ ENG

Музейный уголок "Лiтаратурная Аршаншчына"

   Кіраўнік музейнага кутка – Давыдзёнак Святлана Леанідаўна

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына.
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай


Я.Купала

 
 
 
 
 
 
 
 
Спадчына! Якое простае слова і які няпросты сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае і сучаснае, наша памяць. Сапраўды, цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй. Без адчування сваіх вытокаў. Мінулае – гэта пачатак. Сучаснае і будучыня – працяг. А для нас родная зямля – гэта Аршаншчына. Гісторыя нашай зямлі багатая на падзеі і імёны. Яшчэ з даўніх часоў на нашай зямлі жылі таленавітыя паэты, празаікі, драматургі. А колькі цікавых літаратараў наведвалі наш горад! Гэта трэба ведаць.
Таму 29 кастрычніка 2007 года быў адкрыты музейны пакой «Літаратурная Аршаншчына».
30 жніўня 2024 года музейны пакой быў пераведзены ў музейны куток «Літаратурная Аршаншчына».
Кіраўнік музейнага кутка: Давыдзёнак Святлана Леанідаўна.
Музейны куток створаны на базе кабінета беларускай мовы і літаратуры №15. Экспазіцыю музейнага пакоя складаюць чатыры раздзелы.

Першы раздзел. Янка Купала. Гонар i сумленне беларускай нацыi.
 
Раздзел знаёміць з тэмай дзяцінства і юнацтва Янкі Купалы. На стэндзе прадстаўлены фотаздымкі бацькоў будучага паэта, хаты, дзе ён нарадзіўся, а таксама выявы дачы, помнік паэту і фотаздымкі асобных экспазіцый у Ляўках.
 
Другі раздзел. Уладзiмiр Караткевiч. Наш славуты зямляк.

Ён расказвае пра жыццё і творчую дзейнасць нашага выдатнага земляка Уладзіміра Караткевіча. На стэндзе можна ўбачыць фотаздымкі пісьменніка ў розныя гады жыцця, сям’і Караткевіча, фотаздымак выпуску 10 класа сярэдняй школы №5, хаты, у якой паэт жыў з 1956 па 1958 гады і выяву помніка на магіле.
 
Трэці раздзел. Аршанцы – члены Саюза пісьменннікаў Беларусі.

Тут стэнды прадстаўлены імёнамі Паўла Саковіча, Янкі Сіпакова, Уладзіміра Барысенкі, Канстанціна Нілава, Леаніда Калодзежнага, Уладзіміра Корбана, Анатоля Прохарава. Тут фотаздымкі з сямейных архіваў пісьменннікаў, членскія білеты, уласныя рукапісныя варыянты некаторых твораў, кнігі з аўтографамі пісьменнікаў.
 
Чацвёрты раздзел. Паэты Оршы і Аршанскага раёна.

Стэнды прадстаўлены імёнамі Васіля Гусціновіча, Ларысы Новікавай, Ганны Кулеш, Людмілы Сынцаровай , Рыгора Лазуркіна, Маргарыты Яфімавай, Надзеі Стаховіч, Фёдара Кулакова, Ірыны Яўланавай. Тут можна пабачыць кнігі з асабістымі подпісамі, ганаровыя граматы, радаводы пісьменнікаў, аўтабіяграфіі, напісаныя ад рукі.
Музейны куток ажыццяўляе актыўную дзейнасць па розных напрамках: асветніцкім, фондавым, выставачным, экскурсійным, навукова-даследчым. У яго фондах налічваецца больш за 100 экспанатаў.
На базе музейнага кутка працуе гурток «Літаратурная Аршаншчына».
Фонды музейнага кутка шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце гімназіі. У музейным кутку праходзяць урокі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, інфармацыйныя і класныя гадзіны. Удзельнікі гуртка рыхтуюць абзорныя і тэматычныя экскурсіі і праводзяць іх для гімназістаў, гасцей гімназіі, ладзяць творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Оршы, афармляюць выставы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам, выпускаюць насценныя газеты, якія расказваюць аб жыцці і творчасці аршанскіх пісьменнікаў

Каляндарна-тэматычны план работы краязнаўчага гуртка на 2024-2025 навучальны год

Каляндарна-тэматычны план работы музейнага кутка

на 2024-2025 навучальны года

п/п

 Тэрмін

Віды работ

Адказны

1

02 – 07.09

Састаўленне плана музейнага кутка на новы навучальны год  

Давыдзёнак С.Л.

2

09 – 14.09

Выбары савета музейнага кутка, актыву вучняў, размеркаванне абавязкаў. Падрыхтоўка новых груп экскурсаводаў

Давыдзёнак С.Л.

 

3

16 – 21.09

Правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі  «Янка Купала і Ляўкі»

Давыдзёнак С.Л.

4

23 – 28.09

Падрыхтоўка новых груп экскурсаводаў

Давыдзёнак С.Л.

5

30 – 05.10

Сустрэча з пісьменнікамі Аршаншчыны

Давыдзёнак С.Л.

6-7

07 – 12.10

14 – 19.10

Удзел у даследчай дзейнасці

Давыдзёнак С.Л.

 

8

21 – 26.10

Правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі  «Наш зямляк Анатоль Прохараў»

Давыдзёнак С.Л.

9

28 – 02.11

 

Збор матэрыялу, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Івана Чыгрынава

Давыдзёнак С.Л.

10

04 – 09.11

Збор матэрыялу для зборніка творчых работ вучняў гімназіі

Давыдзёнак С.Л.

11-12

11 – 16.11

18 – 23.11

Падрыхтоўка матэрыялу да правядзення тыдня, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу

Настаўнікі

беларускай мовы

13

25 – 30.11

«Быў. Ёсць. Буду» Святочныя мерапрыемствы да тыдня Уладзіміра Караткевіча

Настаўнікі

беларускай мовы

14

02 – 07.12

Распрацоўка і правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі  «Жыццё i творчасць Паўла Саковiча»

Давыдзёнак С.Л.

15

09 – 14.12

Падрыхтоўка да правядзення свята Калядаў

Давыдзёнак С.Л.

16

16 – 21.12

Падрыхтоўка да правядзення свята Калядаў

Давыдзёнак С.Л.

17

23 – 28.12

 Выхаваўчае мерапрыемства «Ой, Калядачкі!»

Давыдзёнак С.Л.

18

30 –04.01

Сустрэча з пісьменнікамі Аршаншчыны

Давыдзёнак С.Л.

19

06 – 11.01

Удзел у даследчай дзейнасці

Давыдзёнак С.Л.

20

13 – 18.01

Збор матэрыялу для зборніка творчых работ вучняў гімназіі

Давыдзёнак С.Л.

21

22

20 – 25.01

27– 01.02

Падрыхтоўка матэрыялу да правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры

Настаўнікі

беларускай мовы

23

03– 08.02

«Гавары са мной па-беларуску » Мерапрыемствы, прысвечаныя тыдню беларускай мовы і літаратуры

Настаўнікі

беларускай мовы

24

10– 15.02

Падрыхтоўка матэрыялу да правядзення  Дня роднай мовы

Настаўнікі

беларускай мовы

25

 17 –22.02

«Жывое ў вяках беларускае слова!» Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы

Настаўнікі

беларускай мовы.

26

24 – 01.03

Збор пісьмовых матэрыялаў для музейнага кутка «Літаратурная Аршаншчына»

Настаўнікі

беларускай мовы

27

03 – 07.03

Распрацоўка і правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі «Аршанскія паэтэсы»

Давыдзёнак С.Л.

28

10–15.03

 Акцыя “Кніга музейнаму кутку «Літаратурная Аршаншчына»

Давыдзёнак С.Л.

 

29

17 – 22.03

«Жывi, паэзiя!» Конкурс на лепшага чытальніка  вершаў з нагоды Сусветнага дня паэзii

Давыдзёнак С.Л

30

24 – 29.03

«У госцi да Купалы». Завочная экскурсiя ў Ляўкi

Давыдзёнак С.Л.

31

– 06.04

Гульня «Таямнiцы роднай мовы»

Давыдзёнак С.Л.

32

08 – 13.04

Інфармацыйны рынг «Сцежкамi Караткевiча»

Давыдзёнак С.Л.

33

15 – 20.04

Сустрэча з супрацоўнікамі бібліятэкі імя У.Корбана

Давыдзёнак С.Л.

34

22 – 27.04

Распрацоўка і правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі  «Жыццё i творчасць Леаніда Калодзежнага»

Давыдзёнак С.Л.

35

29 – 04.05

Збор пісьмовых матэрыялаў для музейнага кутка «Літаратурная Аршаншчына»

Давыдзёнак С.Л.

36

06 – 11.05

Пошукавая аперацыя «Вершы аршанскіх паэтаў у друку”

Давыдзёнак С.Л.

37

13– 18.05

Вiктарына «Раскажы мне пра музейны куток «Лiтаратурная Аршаншчына», прысвечаная Сусветнаму дню музеяў

Давыдзёнак С.Л.

38

20 – 25.05

Стварэнне зборніка творчых работ вучняў гімназіі

Давыдзёнак С.Л.

39

27 – 31.05

«Ура, канiкулы!» Падводзiм вынiкi працы за 2024-2025 навучальны год

Давыдзёнак С.Л.

свернуть

поделиться в: