РУС БЕЛ ENG

Музейный уголок "Беларуская хатка"

Кіраўнік - Куляшова Людмiла Мiкалаеўна
   

Год стварэння- 2011; з 2011 года- краязнаўчы куток, з 30.08.2024 года- музейны куток “Беларуская хатка”.

Музейны куток “Беларуская хатка” размешчаны ў ДУА “Гімназія №1 г.Оршы імя Г.В.Сямёнава” на базе кабінета беларускай мовы і літаратуры №16. Агульная плошча кабінета- 49, 2 м.кв., агульная плошча музейнага кутка- 11, 8 м.кв.

У кабінеце ёсць тры акны, жалюзі , стол настаўніка, стул настаўніка,  пятнаццаць парт, трыццаць стулоў, тэлевізар, які выкарыстоўваецца для правядзення разнастайных экскурсій, пазакласных мерапрыемстваў, навучальных заняткаў,  дзве шафы, у якіх сабраны папкі з дыдактычным матэрыялам, розны даведачны матэрыял, мастацкая літаратура, слоўнікі, матэрыял для правядзення экскурсій і розных мерапрыемстваў у музейным кутку. Ёсць інфармацыйны стэнд “Беларуская скарбонка”, дзе матэрыял абнаўляецца кожныя два тыдні.

У кабінеце знаходзіцца музейны куток “Беларуская хатка”, мэта якога- адраджэнне роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый. У фондзе музейнага катка налічваецца сорак два экспанаты. Асноўная колькасць экспанатаў- натуральны прадукт, якім карысталіся раней. Музейны куток прадстаўлены раздзеламі “Бабін кут”, “Чырвоны кут”, “Ткацтва”. У кутку ёсць ілюстрацыйна-мастацкае ўвасабленне “Кола часу”.

“Бабін кут”- гаспадарчы куток. Тут ёсць вілы, чапяла, серп, апалонік, чыгункі, патэльня, качарга, драўляная лапатка, ночвы, маслабойка, сіта, дзяжа, маленькія жорны, гліняны посуд, ступа, кошыкі, лава, стол, прас, качалка.

“Чырвоны кут”- покуць. Тут ёсць абразы, убраныя ўзорным ручніком(набожнікам).

“Ткацтва”. Гэты раздзел прадстаўлены двума калаўротамі, двума верацёнамі, прасніцай з воўнай, пранікам.

Дапаможным фондам кутка з’яўляюцца (зробленыя ў стылізаваным выглядзе) сялянская печка, пляцень, драўляная падлога. На сцяне знаходзіцца інфармацыйны сэнд “Кола часу” са зменнай этнаграфічнай экспазіцыяй.

Створаны план работы музейнага кутка на 2024/2025 навучальны год, у якім прадугледжаны наступныя выхаваўчыя мерапрыемствы- святы беларускага народнага календара “Гуканне вясны” і “Саракі”.

Экспанаты раздзелаў музейнага кутка выкарыстоўваюцца і на ўроках беларускай літаратуры. Напрыклад, 7 клас- Я.Колас “Дзядзька-кухар”, 7 клас- У.Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”, 9 клас- Я.Колас “Новая зямля”,  10 клас- З.Бядуля “Бондар”, І.Мележ “Людзі на балоце” і г.д.

Рэалізаваць ідэю стварэння кутка ўдалося ў 2010-2011 гадах. Два гады вялася мэтанакіраваная работа па збору прадметаў музейнага прызначэння.
Куток “Беларуская хатка” быў створаны з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый, прывіцця падрастаючаму пакаленню цікавасці і павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці.
У фондзе нашай хаткі знаходзіцца звыш 80 экспанатаў музейнага прызначэння. Асноўная маса экспанатаў – гэта натуральны прадукт, якімі карысталіся сяляне. Яны сабраны з розных мясцін Беларусі.
 Пакрыху куток папаўняецца новымі экспанатамі, якія па-мастацку ўвасоблены ў разделах:

Бабін кут 

 

Чырвоны кут

 

Ткацтва і вышыўка

 
  "Кола часу"
 
 
 

 

План работы музейнага кутка “Беларуская хатка” ДУА “Гімназія №1 г. Оршы імя Г.В.Сямёнава”” на 2024-2025 навучальны год

 

Змест работы

Адказныя

Дата

I.                   Арганізацыйная работа

1

Вырабы савета музейнага кутка. Размеркаванне даручэнняў

Кіраўнік музейнага кутка. Стараста

Верасень

2

Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы музейнага кутка

Кіраўнік музейнага кутка. Стараста

Верасень

3

Справаздача членаў музейнага кутка аб выкананні даручэнняў

Кіраўнік музейнага кутка. Стараста

1 раз у чвэрць

4

Абнаўленне інфармацыі на сайце гімназіі раздзела музейнага кутка

Кіраўнік музейнага кутка. Стараста

Па неабходнасці

5

Падвядзенне вынікаў работы

Кіраўнік музейнага кутка. Стараста

Май

II.                Навукова-даследчая і пошукавая работа

6

Распрацоўка і папаўненне матэрыялаў для правядзення экскурсій

Савет музейнага кутка, кіраўнік музейнага кутка

Верасень

7

Збор інфармацыі па раздзелах экспазіцыі:

· Ткацтва беларусаў

· Нацыянальныя стравы беларусаў

· Выраб посуду

Пошукавы сектар

1 раз ў месяц

8

Выкананне пошуковых заданняў падчас папаўнення старажытнымі рэчамі

Кіраўнік музейнага кутка. Актыў музейнага кутка

Па меры паступлення

9

Экскурсіі з мэтай пазнання экспазіцыі музейнага кутка

Экскурсійная група

На працягу года

 

10

Адбор матэрыялаў да стэнду “Кола часу”

Актыў музейнага кутка

1 раз у чвэрць

11

Распрацоўка экскурсіі для вучняў “Радзінна-хрэсьбінны абрад”

Кіраўнік музейнага кутка. Актыў музейнага кутка. Пошукавая група

Студзень

12

Стварэнне навуковай картатэкі прыёму і ўліку прадметаў музейнага прызначэння

Фондавы сектар

Па меры паступлення прадметаў

13

Папаўненне фотаматэрыялаў найбольш рэдкіх экспанатаў

Пошукавая группа

Снежань

14

Падрыхтоўка экскурсаводаў

Кіраўнік музейнага кутка

2 разы ў месяц

15

Заняткі з экскурсійнай групай па ўкараненні новых мэтадаў і прыёмаў пры правядзенні экскурсіі

Кіраўнік музейнага кутка

1 раз у месяц

16

Збор матэрыялаў і распрацоўка экспазіцыі на тэму:

· Беларускае вяселле

· Пахавальная абраднасць і галашэнні

Савет музейнага кутка, кіраўнік

На працягу года

III.             Культурна-массавая работа

17

Сустрэчы за круглым сталом

Кіраўнік музейнага кутка

На працягу навучальнага года

18

Правядзенне свят народнага календара:

· Гуканне вясны

· Саракі

Савет, кіраўнік музейнага кутка

На працягу года

 

свернуть
поделиться в: