РУС БЕЛ ENG

Краеведческий уголок "Лiтаратурная Аршаншчына"

   Кіраўнік краязнаўчага кутка – Давыдзёнак Святлана Леанідаўна

          Краязнаўчы куток  "Літаратурная Аршаншчына" быў адкрыты 29 кастрычніка 2007 года. На працягу некалькi год вучні працавалі над навукова-даследчымі працамі, якія былі прысвечаныжыццю i творчасцi пiсьменнiкаў Аршаншчыны. У выніку атрымалася шмат матэрыялу пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся ў Оршы і Аршанскім раёне. На аснове гэтых матэрыялаў i быў створаны краязнаўчы куток   "Літаратурная Аршаншчына".

изображение_viber_2023-12-22_08-42-38-560 изображение_viber_2023-12-22_08-43-13-814 изображение_viber_2023-12-22_08-43-38-941 изображение_viber_2023-12-22_08-46-16-602 изображение_viber_2023-12-22_08-46-54-524 изображение_viber_2023-12-22_08-47-34-585 изображение_viber_2023-12-22_08-48-10-980 изображение_viber_2023-12-22_08-48-38-893


Віншуем!
Удзельніц раённага этапа Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» вучаніц 11 класа Ганчарову Анастасію і Далідовіч Аляксандру, якія атрымалі дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Бацькоўскі край, наш край дзівосны»


3 лютага 2024 года ў краязнаўчым кутку "Літаратурная Аршаншчына" адбылася экскурсія для вучняў 5-6-х класаў, прысвечаная ляўкоўскаму перыяду жыцця Янкі Купалы.

изображение_viber_2024-02-05_08-58-50-998


25  лістапада 2023 года ў рамках тыдня Уладзіміра Караткевіча для вучняў 8-х класаў была арганізавана экскурсія ў краязнаўчы куток «Дарогамі Караткевіча». У завочнай форме дзеці наведалі мясціны, звязаныя з асобай славутага земляка.

изображение_viber_2023-12-22_08-43-38-941 изображение_viber_2023-12-22_08-44-50-008 изображение_viber_2023-12-22_08-45-38-356 изображение_viber_2023-12-22_08-47-48-334 изображение_viber_2023-12-22_08-50-06-864 


27  лістапада краязнаўчы куток наведалі вучні 4-х класаў. Для іх была праведзена экскурсія «Наш Уладзімір Караткевіча». Дзеці даведаліся пра дзіцячыя і юнацкія гады славутага земляка, наведалі выставу кніг пісьменніка. Напрыканцы экскурсіі прынялі ўдзел у невялічкай віктарыне.

изображение_viber_2023-12-22_08-37-46-699 изображение_viber_2023-12-22_08-38-08-848 изображение_viber_2023-12-22_08-38-31-058 изображение_viber_2023-12-22_08-38-46-581

17 снежня ў рамках правядзення адкрытых мерапрыемстваў для вучняў 6-х і 7- х класаў быў праведзены квэст “Наш Караткевіч”. Вучні падзяліліся на дзве каманды і з захапленнем шукалі адказы на заданні, прапанаваныя настаўнікам. У выніку дзеці атрымалі дадатковую цікавую інфармацыю пра славутага земляка і задавальненне ад гульні.

изображение_viber_2023-12-22_08-42-38-560 изображение_viber_2023-12-22_08-43-13-814 изображение_viber_2023-12-22_08-43-38-941 изображение_viber_2023-12-22_08-46-16-602изображение_viber_2023-12-22_08-46-54-524 изображение_viber_2023-12-22_08-47-34-585 изображение_viber_2023-12-22_08-48-10-980 изображение_viber_2023-12-22_08-48-38-893


 У госці да Караткевіча 

Музей пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевічагэта адна з яркіх па змесце славутасцяў і адзін з самых вядомых музеяў у Оршы. Ён размяшчаецца ў цэнтры горада па вулiцы Уладзiмiра Ленiна, 26. У гэтым прыгожым будынку з 1925 года размяшчаўся радзільны дом, у якім і нарадзіўся будучы пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

5 кастрычніка 2023 года мы пабывалі ў музеі нашага знакамітага земляка. Гэтую публікацыю ілюструем фотаздымкамі, зробленымі падчас экскурсіі ў музей.

Музей быў адкрыты 26 лістапада 2000 года да 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. У дзвюх прасторных залах на першым паверсе будынка размясцілася музейная экспазіцыя пад агульнай назвай «Партрэт пісьменніка і чалавека». Цэнтральную частку экспазіцыі першай залы займае фрагмент кабінета мінскай кватэры Уладзіміра Караткевіча, якая была творчай майстэрняй пісьменніка.

У 2005 годзе да 75-годдзя Караткевіча была адкрыта другая зала, прысвечаная літаратурнай спадчыне нашага земляка. Тут пануе ўзнёслая і рамантычная атмасфера, бо па стылі сваёй творчасці Уладзімір Караткевіч быў пісьменнікам-рамантыкам.

Усё жыццё пісьменніка, уся яго творчасць  дакладна і поўна прадстаўлены ў музеі. Музей захапляе, таму затрымацца тут можна надоўга. Па заканчэнні экскурсіі мы падзякавалі экскурсавода за падрабязны расказ аб жыцці і творчай дзейнасці нашага славутага земляка.

Аляксандра Далідовіч і Анастасія Ганчарова, 11 клас  

ДУА «Гімназія №1 г. Оршы імя Г.В.Сямёнава»

1 2 3 4

Каляндарна-тэматычны план работы краязнаўчага гуртка на 2023-2024 навучальны год

 

п/п

Тэрмін

Віды работ

Адказны

1

01 – 02.09

Састаўленне плана краязнаўчага гуртка на новы навучальны год  

Давыдзёнак С.Л.

2

04 – 09.09

Выбары савета краязнаўчага гуртка, актыву вучняў, размеркаванне абавязкаў. Падрыхтоўка новых груп экскурсаводаў

Давыдзёнак С.Л.

3

11 – 16.09

Распрацоўка і правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі  «Жыццё i творчасць Уладзiмiра Корбана»

Давыдзёнак С.Л.

4

18 – 23.09

Збор матэрыялу, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка

Настаўнікі

беларускай мовы

5

25 – 30.09

Збор матэрыялу для зборніка творчых работ вучняў гімназіі

Давыдзёнак С.Л.

6-7

02 – 07.10

09 – 14.10

Удзел у даследчай дзейнасці вучняў

Настаўнікі

беларускай мовы

8

 

17 – 21.10

Распрацоўка і правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі  «Наш зямляк Анатоль Васiльевiч Прохараў»

Давыдзёнак С.Л.

9

24 – 28.10

Літаратурнае падарожжа «Наперад у казку»

Давыдзёнак С.Л.

10

30 – 04.11

Конкурс чытальнiкаў  «Чытаем разам Купалу»

Давыдзёнак С.Л.

11-12

06 – 11.11

13 – 18.11

Падрыхтоўка матэрыялу да правядзення тыдня, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу

Настаўнікі

беларускай мовы

13

20 – 25.11

«Наш Караткевіч!» Святочныя мерапрыемствы да тыдня Уладзіміра  Караткевіча

Настаўнікі

беларускай мовы

14

27 – 02.12

Распрацоўка і правядзенне экскурсіi для вучняў гімназіі  «Жыццё i творчасць Паўла Саковiча»

Давыдзёнак С.Л.

15

04 – 09.12

Акцыя “Кніга краязнаўчаму кутку «Літаратурная Аршаншчына»

Давыдзёнак С.Л.

       

16

11 – 16.12

Падрыхтоўка да правядзення свята Калядаў

Давыдзёнак С.Л.

17

18 – 23.12

 Конкурс малюнкаў «Ой, Калядачкі!»

Давыдзёнак С.Л.

18

26 –30.12.

Вусны часопіс «Пісьменнікі-юбіляры 2023 года»

Давыдзёнак С.Л.

19

02 – 06.01

Выстава, прысвечаная аршанскаму паэту Анатолiю Шыбеку

Давыдзёнак С.Л.

20

08 – 13.01

Фотавыстава «Гiстарычныя мясцiны роднага горада»

Давыдзёнак С.Л.

21

15 – 20.01

Конкурс малюнкаў да твораў Андрэя Федарэнкi, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння пiсьменнiка

Давыдзёнак С.Л.

22

22 – 27.01

Збор пісьмовых матэрыялаў для краязнаўчага кутка «Літаратурная Аршаншчына»

Давыдзёнак С.Л.

23

29 – 03.02

Стварэнне зборніка творчых работ вучняў гімназіі

Настаўнікі

беларускай мовы

24

05 – 10.02

Выстава кнiг, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Давыдзёнак С.Л.

25

12 – 17.02

Падрыхтоўка матэрыялу да правядзення Дня роднай мовы і тыдня беларускай мовы і літаратуры

Настаўнікі

беларускай мовы

26

19 – 24.02

«Гучы, спявай, натхняй, беларуская мова! » Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы і тыдню беларускай мовы і літаратуры

Настаўнікі

беларускай мовы

27-28

26 – 02.03

04 – 09.03

Распрацоўка і правядзенне экскурсіi для бацькоў i вучняў гімназіі «Гонар аршанскай зямлі»

Давыдзёнак С.Л.

29

11 –16.03

«Жывi, паэзiя! » Конкурс на лепшага чытальніка  вершаў з нагоды Сусветнага дня паэзii

Давыдзёнак С.Л.

 

30

18 – 23.03

Пошукавая аперацыя «Вершы аршанскіх паэтаў у друку”

Давыдзёнак С.Л

31

25 – 30.04

«У госцi да Купалы». Завочная экскурсiя ў Ляўкi

Давыдзёнак С.Л.

32

03 – 08.04

Гульня «Таямнiцы роднай мовы»

Давыдзёнак С.Л.

33

10 – 15.04

Інфармацыйны рынг «Сцежкамi Караткевiча»

Давыдзёнак С.Л.

34

17 – 22.04

Прагляд відэаролікаў «У госцi да Максiма Багдановiча»

Давыдзёнак С.Л.

35

24 – 29.04

Лiтаратурны турнір «Чытаем разам!»

Давыдзёнак С.Л.

36

01 – 06.05

Збор пісьмовых матэрыялаў для краязнаўчага кутка «Літаратурная Аршаншчына»

Давыдзёнак С.Л.

37

08 – 13.05

Правядзенне конкурсу «Лепшая ілюстрацыя да твораў Янкi Маўра» з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння

Давыдзёнак С.Л.

38

15– 20.05

Вiктарына «Раскажы мне пра краязнаўчы куток «Лiтаратурная Аршаншчына», прысвечаная Сусветнаму дню музеяў

Давыдзёнак С.Л.

39

22 – 27.05

Стварэнне зборніка творчых работ вучняў гімназіі

Давыдзёнак С.Л.

40

29 – 31.05

«Ура, канiкулы!» Падводзiм вынiкi працы за 2023-2024 навучальны год

Давыдзёнак С.Л.

свернуть