Кіраўнік - Куляшова Людмiла Мiкалаеўна
Давайце на хвілінку перанясемся ў "беларускую хатку", якая некалі напамінала нам сялянскую, бо
Усе мы з хат,
Усе мы з цішыні,
З бабуліных, дзядуліных далоняў.
(З "Народнага жыцця слова")
Рэалізаваць ідэю стварэння кутка ўдалося ў 2010-2011 гадах. Два гады вялася мэтанакіраваная работа па збору прадметаў музейнага прызначэння.
Куток “Беларуская хатка” быў створаны з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый, прывіцця падрастаючаму пакаленню цікавасці і павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці.
У фондзе нашай хаткі знаходзіцца звыш 80 экспанатаў музейнага прызначэння. Асноўная маса экспанатаў – гэта натуральны прадукт, якімі карысталіся сяляне. Яны сабраны з розных мясцін Беларусі.
Пакрыху куток папаўняецца новымі экспанатамі, якія па-мастацку ўвасоблены ў разделах:
Бабін кут
Чырвоны кут
Ткацтва і вышыўка
У кутку можна ўбачыць саматканыя абрусы, вышытыя ручнікі з бабулінага кудэрку, глтняны посуд, драўляныя рэчы. лапці, якія раней служылі людзям.
Уявіць традыцыйнае жыцце нашых продкаў і больш даведацца пра звычаі і абрады дапамагае стэнд "Кола часу"
Асноўнае назначэнне беларускаяй хаткі накіравана на:
- пошукава-даследчую дзейнасць вучняў;
- правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з нацыянальнай культурай;
- правядзенне абзорных і тэматычных экскурсій.
Запрашаем у вандроўку!
План работы
музейнага кута “Беларуская хатка”
ДУА “Гімназія №1 г. Оршы iмя Г.В.Сямёнава” на 2023-2024 навучальны год
№ |
Змест работы |
Адказныя |
Дата |
|||||
I. Арганізацыйная работа
|
||||||||
1
|
Вырабы савета музея. Размеркаванне даручэнняў
|
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
|
Верасень
|
|||||
2
|
Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы музейнага кутка
|
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
|
Верасень
|
|||||
3
|
Справаздача членаў музейнага кутка аб выкананні даручэнняў
|
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
|
1 раз у чвэрць
|
|||||
4
|
Рашэнне арганізацыйных пытанняў
|
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
|
Па неабходнасці
|
|||||
5
|
Падвядзенне вынікаў работы
|
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
|
Май
|
|||||
II. Навукова-даследчая і пошукавая работа
|
||||||||
6
|
Распрацоўка заданняў для экскурсаводаў
|
Савет музея, кіраўнік музея
|
Верасень
|
|||||
7
|
Збор інфармацыі па раздзелах экспазіцыі:
|
Пошукавы сектар
|
1 раз ў месяц
|
|||||
8
|
Выкананне пошуковых заданняў падчас папаўнення старажытнымі рэчамі
|
Кіраўнік музея. Актыў музейнага кутка
|
Па меры паступлення
|
|||||
9
|
Экскурсіі з мэтай пазнання экспазіцыі музейнага кутка
|
Экскурсійная група
|
На працягу года
|
|||||
10
|
Адбор матэрыялаў да стэнду “Кола часу” з папкі пад рубрыкай “Беларуская хатка”
|
Актыў музейнага кутка
|
1 раз у чвэрць
|
|||||
11
|
Распрацоўка віртуальнай экскурсіі “З гісторыі кутка ”Беларуская хатка””
|
Кіраўнік музейнага кутка. Актыў музейнага кутка. Пошукавая группа
|
Студзень
|
|||||
12
|
Збор матэрыялаў аб ганаровых наведвальніках кутка для летапісу
|
Кіраўнік музейнага кутка, пошукавыя группы
|
На працягу навучальнага года
|
|||||
13
|
Стварэнне навуковай картатэкі прыёму і ўліку прадметаў музейнага прызначэння
|
Фондавы сектар
|
Па меры паступлення прадметаў
|
|||||
14
|
Папаўненне фотаматэрыялаў найбольш рэдкіх экспанатаў
|
Пошукавая группа
|
Снежань
|
|||||
15
|
Падрыхтоўка экскурсаводаў
|
Кіраўнік музейнага кутка
|
2 разы ў месяц
|
|||||
16
|
Заняткі з экскурсійнай групай па ўкараненні новых мэтадаў і прыёмаў пры правядзенні экскурсіі
|
Кіраўнік музейнага кутка
|
1 раз у месяц
|
|||||
17
|
Збор матэрыялаў і распрацоўка экспазіцыі на тэму:
|
Савет музейнага кутка, кіраўнік
|
На працягу года
|
|||||
III. Культурна-масавая работа
|
||||||||
18
|
Сустрэчы за круглым сталом
|
Кіраўнік музейнага кутка
|
На працягу навучальнага года
|
|||||
19
|
Правядзенне свят народнага календара:
|
Савет, кіраўнік музейнага кутка
|
На працягу года
|
Навiны
"Беларуская хатка"- тое месца ў гімназіі, дзе вучні могуць дакрануцца да спадчыны, гісторыі, культуры, традыцый беларускага народа. Традыцыйна ў этнаграфічным кутку "Беларуская хатка" праводзяцца мерапрыемствы і экскурсіі для вучняў нашай гімназіі. Так, і першая чвэрць не стала выключэннем . Былі праведзены наступныя экскурсіі:для вучняў 5-х класаў-"Побыт беларусаў", для 6-х класаў -"Выхаванне дзяцей ", для 7-х класаў -"Дзяды"- памінальны дзень у беларусаў ", для 8-х класаў- "Пакровы".
16 октября в гимназии прошла экскурсия в музейный кабинет "Белорусская хатка" для учащихся 5 и 6 классов.