РУС БЕЛ ENG

Учебно-методическое объединение учителей белорусского языка

Настаўнікі

Старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнiкаў беларускай мовы i лiтаратуры Давыдзёнак Святлана Леанідаўна

Давыдзёнак Святлана Леанідаўна
Изображение

Педагагiчны стаж з 1988 года. Настаўнiк вышэйшай катэгорыi. Падрыхтавала пераможцаў раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Пад кіраўніцтвам Святланы Леанiдаўны навучэнцы гімназіі займаюць прызавыя месцы ў раённых конкурсах "Буду зоркай". Загадчык краязнаўчага кутка «Лiтаратурная Аршаншчына».

Куляшова Людміла Мікалаеўна

Изображение

Педагагiчны стаж з 1999 года. Настаўнiк першай катэгорыi. Падрыхтавала пераможцаў раённай алімпіяды  па беларускай мове і літаратуры. З'яўляецца кіраўніком навукова-даследчага грамадства вучняў. Загадчык краязнаўчага кутка "Беларуская хатка". Кiраўнiк раённага конкурсу "Буслiк».
Раманава Алеся Сяргееўна
Изображение

Педагагiчны стаж з 1999 года. Настаўнiк вышэйшай катэгорыi. Падрыхтавала пераможцаў раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Рэзнiкава Алена Георгiеӯна
Изображение

Педагагiчны стаж з 1997 года. Настаўнiк першай катэгорыi. Падрыхтавала пераможцаў раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.  Кiраўнiк фальклорнага гуртка "Весялiнкi", якi штогод займае прызавыя месцы на раённых конкурсах фальклорных калектываў.

 
Вінаградава Вольга Мікалаеўна
Изображение

Педагагiчны стаж з 2011 года. Настаўнiк першай катэгорыi. Падрыхтавала пераможцаў раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і пераможцаў раённай канферэнцыi работ даследчага характару.

свернуть

План работы метадычнага аб'яднання на 2023/2024 навучальны год

Мэта: павышэнне  якасцi адукацыі праз развiццё функцыянальнай граматнасцi вучняў.

 Задачы:

- удасканальваць прафесiйную кампетэнтнасць педагогаў па фармiраваннi функцыянальнай пiсьменнасцi вучняў;

- развiваць прафесiйна-асобасныя кампетэнтнасцi педагогаў па расшырэннi магчымасцей для самарэалiзацыi i самавызначэння вучняў праз рэалiзацыю практыка-арыентаванага падыходу ў навучаннi;

- выкарыстоўваць на вучэбных занятках сучасныя метады i практыкi вiзуалiзацыi, анлайн-узаемадзеяння, камунiкацыi;

 - у рамках даследчай работы ВМА(«Выкарыстанне медыятэкстаў на ўроках беларускай лiтаратуры») распрацавaць i сiстэматызаваць дыдактычны i метадычны матэрыялы пa павышэннi якасцi ведаў i  развiццi асобаснага патэнцыялу вучняў на вучэбных занятках;

- папоўнiць кабiнеты метадычным i дыдактычным матэрыялам па арганiзацыi работы з адоранымi i здольнымi вучнямi.

  

Пасяджэнне №1

Тэма: Задачы, якія стаяць перад ВМА ў 2023-2024 навучальным годзе па павышэннi якасці адукацыі.

Мэта: пазнаёміць з задачамі ВМА на новы 2023-2024 навучальны год;

пазнаёміць з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі да пачатку навучальнага года.

Форма правядзення: калектыўная, інструктыўна-метадычная нарада.

 

Навукова-метадычны блок.

  1. Асаблівасці нарматыўнага прававога забеспячэння, адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова і літаратура ў 2023-2024 навучальным годзе». (Намеснік дырэктара  А. А. Іванова)
  2. Арганізацыя работы ВМА ў 2023-2024 навучальным годзе. (Намеснік дырэктара  А. А. Іванова)
  3. Задачы ВМА на новы 2023-2024 навучальны год. Аналіз, карэкціроўка плана. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)
  4. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі да пачатку навучальнага года. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)
  5. Арганізацыя навукова-даследчай работы з вучнямі. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)
  6. Зацвярджэнне графіка выдання агульнагімназічнай газеты «Слова».       (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)

 

Практычны блок. Мадэляванне каляндарна–тэматычнага планавання і планаў факультатыўных заняткаў, іх абмеркаванне і зацвярджэнне.

 

Літаратура:

  1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі РБ за 2023 год
  2. Часопіс «Беларуская мова і літаратура»

 

Пасяджэнне №2

Тэма: Арганiзацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем развiццёвага iнфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.

Мэта: стварыць умовы для павышэння кампетэнтнасцi педагогаў у пытаннях выкарыстання развiццёвага iнфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Форма правядзення: калектыўная, семiнар-практыкум.

 

Навукова-метадычны блок.

  1. Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей. (А.С.Раманава)
  2. Развiццё функцыянальнай граматнасцi вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове i лiтаратуры. (В.М. Вінаградава)

 

 Вучэбна-метадычны блок.

1.Адкрыты ўрок. (Л.М. Куляшова)

2.Аналіз і самааналіз урока.

 

Практычны блок.

Стваранне капілкi заданняў і практыкаванняў для развiцця вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi вучняў. 

 

Рознае.

1.Інфармацыя аб круглагадовай алімпіядзе.

2.Арганiзацыя даследчай работы з вучнямi i ўдзел у канферэнцыях i конкурсах рознага ўзроўню (Настаўнiкi вучэбна-метадычнага аб’яднання).

3.Арганiзацыя работы з вучнямi з мэтай удзелу ў канферэнцыях i конкурсах рознага ўзроўню (Настаўнiкi вучэбна-метадычнага аб’яднання).

4.Аналіз вынікаў экзамену па беларускай мове за 9 клас.

5.Аналіз якасцi ведаў па беларускай мове i лiтаратуры.

 

Літаратура: 

1. Часопiс «Беларуская мова i лiтаратура»

2. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры: майстэрня настаўніка / В. У. Бухавец [і інш.]; пад агульн. рэд. С. І. Цыбульскай. – Мн.: Сэр-Віт, 2006. – 207 с.

3. Жуковіч М. В. Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў сучасным вучэбным працэсе / М. В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 5. – С. 35–45.

4. Киселев, Г.М. Информационные технологии в педагогическом образовании: Учебник для бакалавров / Г.М. Киселев, Р.В. Бочкова.  –  М.: Дашков и К, 2016. –304 c.    

 

Пасяджэнне №3

Тэма: Метадычныя асаблівасці выкарыстання медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы i лiтаратуры

Мэта:  абмеркаваць эфектыўныя  прыёмы выкарыстання медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы i лiтаратуры.

Форма правядзення: калектыўная, круглы стол.

 

Навукова-метадычны блок.

1.Шляхi i сродкi, метады i прыёмы рэалiзацыi практыка-арыентаванага падыходу ў навучаннi. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)

2.Медыяадукацыя як сродак фарміравання метапрадметных, прадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. (А.Г. Рэзнiкава)

 

Вучэбна-метадычны блок.

1.Адкрыты ўрок. (В.М. Вінаградава)

2.Аналіз і самааналіз урока.

 

Практычны блок.

Стварэнне сцэнару вучэбнага занятку з метадычна-абгрунтаваным уключэннем адукацыйных тэхналогiй i методык, заснаваных на дыялогу i супрацоўнiцтве, як сродку развiцця асобасных i  метапрадметных кампетэнцый вучняў на розных этапах урока.

 

Рознае.

1.Аналіз вынікаў 1 і 2 этапаў (гімназічнага і раённага) рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

2.Інфармацыя аб круглагадовай алімпіядзе.

3.Інфармацыя аб навукова-даследчай рабоце з вучнямі.

4.Інфармацыя аб удзеле ў канферэнцыях i конкурсах рознага ўзроўню.

5.Аналіз якасцi ведаў па беларускай мове i лiтаратуры.

 

Літаратура:

  1. Часопіс «Беларуская мова і літаратуры»
  2. Тамара Мацкевіч. Медыя ў сучасным свеце.
  3. Мікалай Запрудскі. Міжнароднае даследаванне PISA: ацэнка медыйнай граматнасці вучняў.
  4. Мікалай Запрудскі. Праектаванне ўрока, скіраванага на фарміраванне медыйнай кампетэнтнасці вучняў.
  5. Галіна Сухава. З вопыту фарміравання медыйнай граматнасці вучняў на ўроках літаратуры.

 

 Пасяджэнне № 4

Тэма: Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова для развіцця інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай сферы асобы вучня сродкамі мовы і літаратуры

Мэта: фармiраванне сiстэмы маральных каштоўнасцей, спосабаў прадуктыўнай камункацыi праз змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове i лiтаратуры.

Форма правядзення: калектыўная, семінар-практыкум.

 

Навукова-метадычны блок.

1.Функцыянальныя і змястоўныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры як сродак развіцця і выхавання вучняў, фарміравання ў іх сістэмы сацыяльна-культурных каштоўнасцей, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму. (А.С.Раманава)

2.Арганiзацыя праектнай дзейнасцi вучняў як умова раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў.(Л.М. Куляшова)

 

Вучэбна-метадычны блок.

1.Адкрыты ўрок. (А.Г. Рэзнікава)

2.Аналіз і самааналіз урока.

 

Практычны блок.

Абмен вопытам па тэме.

 

Рознае.

1.Інфармацыя аб падрыхтоўцы да экзамену па беларускай мове ў 9-м класе.

2.Інфармацыя аб падрыхтоўцы да ЦЭ па беларускай мове ў 11-м класе.

3.Інфармацыя аб круглагадовай алімпіядзе.

4.Аналіз якасцi ведаў па беларускай мове i лiтаратуры.

 

Літаратура:

1. Часопіс «Беларуская мова і літаратуры»

2. Мішчанчук, М.І. Настаўнікі-творцы / М.І. Мішчанчук // Методыка выкладання беларускай літаратуры. / Пад. рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск, 1999. С. 49 – 55.

3. Мішчанчук, М.І. Настаўніку – пра настаўнікаў // М.І. Мішчанчук. – Мінск, 1989. – 119 с.

4. Туркевіч, В.М. Творчасці зярняты залатыя… / В.М. Туркевіч. – Мінск, 1970. – 216 с.

 

Пасяджэнне № 5

Тэма: Вынікі метадычнай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2023-2024 навучальны год.

Мэта: падвесці вынікі работы вучэбна-метадычнага аб’яднання за 2023-2024 навучальны год.

Форма правядзення: калектыўная, круглы стол.

 

Навукова-метадычны блок.

1. Тэматыка прадстаўлення матэрыялаў на канферэнцыю: дыдактычныя матэрыялы, распрацаваныя настаўнікамі, выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў. (Настаўнікі вучэбна-метадычнага аб’яданання)

2. Аналіз работы вучэбна-метадычнага аб’яднання за 2023-2024 навучальны год. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)

3. Вызначэнне асноўных напрамкаў работы на 2024-2025 навучальны год. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)

4. Запаўненне маніторынгавай карты педагогамі. (Настаўнікі вучэбна-метадычнага аб’яднання)

5. Аналіз алімпіяднага руху за 2023-2024 навучальны год па беларускай мове і літаратуры: праблемы, перспектывы. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)

6. Інфармацыя аб падрыхтоўцы да экзамена па беларускай мове ў 9-м класе. (А.С. Раманава)

7. Інфармацыя аб падрыхтоўцы да ЦЭ. (Старшыня ВМА: С. Л. Давыдзёнак)

Практычны блок.

Стварэнне панарамы дыдактычных матэрыялаў.

свернуть

Пераможцы алімпіяд і конкурсаў

Віншуем!!!

Пераможцаў раённага этапа Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры вучаніцу 9 класа Кантроўскую Кіру – дыплом ІІ ступені, вучаніцу10 класа Шукаловіч Кацярыну – дыплом І ступені, вучня 11 класа Бугая Станіслава – дыплом ІІІ ступені.

Жадаем далейшых поспехаў!!!


Вiншуем пераможцаӯ II этапа рэспублiканскай алiмпiяды па беларускай мове!

9 клас
Шукаловiч Кацярына -  дыплом I ступенi
Дарашкова Соф'я -  дыплом 3 ступенi

10 клас
Бугай Станiслаӯ - дыплом 3 ступенi

свернуть

Факультатыўныя заняткі

Факультатыўныя заняткі 2023-2024 навучальны год

Клас
Назва факультатыва
Настаўнiк
5
 «Гранi слова: ад гука да сказа» 
Вінаградава В.М.
Куляшова Л.М.
Раманава А.С.
6
«Сакрэты словазмянення, слова-i формаўтварэння»
Куляшова Л.М.
7
«Слова ў тэксце»

Куляшова Л.М.

Рэзнiкава А.Г.

8
«Гэты няпросты просты сказ»
Вінаградава В.М.
Раманава А.С.
9 «Складаны сказ без складанасцей»
Вінаградава В.М.
свернуть

Навіны

Віншуем Бугая Станіслава, вучня 11”Б” класа, з перамогай (дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы празаічны твор”) у раённым этапе Рэспубліканскага літаратурнага інтэрнэт-конкурсу «Чалавек
свайго лёсу» да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава, педагог Давыдзёнак С.Л.


План работы тыдня беларускай мовы і літаратуры

п/п

Назва мерапрыемства

Дата. Месца. Урок. Клас

Адказны настаўнік

1 

Адкрыццё тыдня. Падвядзенне вынікаў 1-га этапа конкурсу «Пуцявінамі песняра»

 

19.02

Вестыбюль

Настаўнікі беларускай мовы

2

 

Гульня-квэст «Мовазнаўцы»

20.02

Кабінет №138.

9-я класы. 8-ы ўрок

 

 

Вінаградава В.М.

3

 

 

4

Да Міжнароднага дня роднай мовы. Чэлендж «Далучы сваю далонь» (Пажаданні роднай мове)

Удзел у 2-м этапе конкурсу «Пуцявінамі песняра»

21.02

Вестыбюль

5-11-я класы

Рэзнікава А.Г., настаўнікі беларускай мовы

Вінаградава В.М.

Раманава А.С.

5

Конкурс «Буслік-2024»

22.02

5-11-я класы

Вінаградава В.М., настаўнікі беларускай мовы

6

 

 

7

 

8

«Ты кажаш, я не ведаю вайны». Конкурс чытальнікаў вершаў паэтаў-франтавікоў

 

Конкурс-афішаванне ілюстрацый «Вокладка любімага твора»

Пісьменнікі-франтавікі пра вайну(лістоўкі з выказваннямі)

23.02

Кабінет №16.

 

5-11-я класы. Рэкрэацыя 1-га паверха

Настаўнікі беларускай мовы

 

Давыдзёнак С.Л.

 

Раманава А.С.

8

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Літаратурны эрудыт»

24.02

Кабінет № 15. 5 урок

 7-8-я класы

Рэзнікава А.Г.

 

         З 19 па 24 лютага 2024 года ў нашай гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні і настаўнікі гімназіі. Праграма тыдня ўтрымлівала разнастайныя формы і метады вучэбнай працы.

         Першы дзень тыдня пачаўся з адкрыцця, на якім вучні пазнаёміліся з планам работы тыдня. Таксама былі агучаны вынікі 1-га этапа конкурсу «Пуцявінамі песняра». Мы віншуем вучаніцу 9 класа Мацкевіч Паліну, якая стала пераможцай і прыме ўдзел у 2-м этапе конкурсу.

         У другі дзень вучні 9-х класаў прынялі ўдзел у гульні-квэсце «Мовазнаўцы».

         Трэці дзень. Да Міжнароднага дня роднай мовы  вучні 5-11-х класаў прынялі ўдзел у чэленджы «Далучы сваю далонь». На рознакаляровых далонях дзеці напісалі пажаданні роднай мове. Удзельнічалі ў міжрэгіянальнай інтэрнэт-гульні «Знаўцы роднай мовы»  і ўзнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел. Вучаніца 9 класа Мацкевіч Паліна прыняла ўдзел у 2-м этапе конкурсу «Пуцявінамі песняра», які праходзіў у гарадскім пасёлку Копысь,  і атрымала  дыплом ІІ ступені.

         Чацвёрты дзень тыдня. Для вучняў гімназіі арганізавана гульня-конкурс «Буслік», у якой прынялі ўдзел 30 вучняў гімназіі.

         Пяты дзень. Прайшоў конкурс-афішаванне ілюстрацый «Вокладка любімага твора». У кабінеце беларускай мовы і літаратуры быў арганізаваны прагляд відэаролікаў «Ты кажаш, я не ведаю вайны» (конкурс чытальнікаў вершаў паэтаў-франтавікоў).

         Шосты дзень. Для вучняў 7-8-х класаў была арганізавана інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Літаратурны эрудыт».

         Мерапрыемствы тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы.

изображение_viber_2024-02-26_12-14-53-422 изображение_viber_2024-02-26_12-14-53-600 изображение_viber_2024-02-26_12-14-53-705 изображение_viber_2024-02-26_12-14-53-815 изображение_viber_2024-02-26_12-58-31-662 изображение_viber_2024-02-26_12-58-31-780 изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-041 изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-137 изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-238 изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-317 изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-416 изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-526 

изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-702 изображение_viber_2024-02-26_12-58-32-968 изображение_viber_2024-02-26_13-00-46-329


Віншуем!
Ганчарову Анастасію, вучаніцу 11"Б" класа, з перамогай у акцыі "Я выбіраю здароўе - 2023".


План работы тыдня, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу                            

п/п

Назва мерапрыемства

Адказны настаўнік

1 

Адкрыццё тыдня Уладзіміра Караткевіча.

Сценгазета «Уладзімір Караткевіч»

Давыдзёнак С.Л.

Вінаградава В.М.

2 

3

Офлайн алімпіяда па творчасці Уладзіміра Караткевіча

Квэст «Па старонках творчасці Уладзіміра Караткевіча»

Раманава А.С. 

Вінаградава В.М.

4

Музычныя перапынкі «Быў. Ёсць. Буду» 

Давыдзёнак С.Л.

5

Экскурсія ў музей Уладзіміра Караткевіча

Класныя кіраўнікі

6

Конкурс лістовак «Залацінкі мудрасці»

Давыдзёнак С.Л.

7 

8 

9 

10

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Літаратурны эрудыт» 

Інтэлектуальная гульня «Шчаслівы выпадак» 

Экскурсія ў краязнаўчы куток «Дарогамі Караткевіча» 

Экскурсія ў краязнаўчы куток «Наш Уладзімір Караткевіча»

Куляшова Л.М., Рэзнікава А.Г. 

Куляшова Л.М. 

Давыдзёнак С.Л. 

Давыдзёнак С.Л.


З 20 па 27 лістапада 2023 года ў гімназіі праходзіў тыдзень, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемствах тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні гімназіі.

         Першы дзень тыдня пачаўся з адкрыцця, на якім вучні пазнаёміліся з планам работы на тыдзень. Была аформлена сценгазета «Уладзімір Караткевіч», а ў вестыбюлі гімназіі – стэнд, прысвечаны знакамітаму земляку.

         У другі дзень вучні 9-х класаў прынялі ўдзел у квэсце «Па старонках творчасці Уладзіміра Караткевіча», а для вучняў 10-х класаў прайшла офлайн алімпіяда па творчасці пісьменніка.

         Трэці дзень. Былі арганізаваны музычныя перапынкі, на якіх гучалі песні на словы Уладзіміра Караткевіча.

          Чацвёрты дзень. Вучні 5«Б» і 6«А» класа пабывалі ў музеі пісьменніка.

         Пяты дзень. Сярод вучняў 11-х класаў быў праведзены конкурс лістовак «Залацінкі мудрасці». Пераможцай стала Ганчарова Анастасія, вучаніца 11«Б» класа.

         Шосты дзень. Вучні 5-х і 6-х класаў змаглі прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Літаратурны эрудыт». Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Шчаслівы выпадак». Для вучняў 8-х класаў была арганізавана экскурсія ў краязнаўчы куток «Дарогамі Караткевіча». У завочнай форме дзеці наведалі мясціны, звязаныя з асобай славутага земляка.

         Сёмы дзень. Краязнаўчы куток наведалі вучні 4-х класаў. Для іх была праведзена экскурсія «Наш Уладзімір Караткевіча». Дзеці даведаліся пра дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Караткевіча, наведалі выставу кніг пісьменніка. Напрыканцы экскурсіі прынялі ўдзел у невялічкай віктарыне.

         Мерапрыемствы тыдня садзейнічалі выхаванню ў дзяцей любові і павагі да славутага земляка, развіццю іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей.

изображение_viber_2023-12-01_22-00-01-194изображение_viber_2023-12-01_22-02-26-450изображение_viber_2023-12-01_22-02-26-681изображение_viber_2023-12-01_22-02-26-862изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-026изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-146изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-248изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-350изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-447изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-564изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-690изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-812изображение_viber_2023-12-01_22-02-27-943изображение_viber_2023-12-01_22-02-28-087изображение_viber_2023-12-01_22-02-28-215изображение_viber_2023-12-01_22-02-28-348изображение_viber_2023-12-01_22-02-28-504изображение_viber_2023-12-01_22-02-28-636изображение_viber_2023-12-01_22-02-28-762изображение_viber_2023-12-01_22-02-28-866изображение_viber_2023-12-01_22-02-29-099


изображение_viber_2023-12-01_22-02-29-479изображение_viber_2023-12-01_22-02-29-584изображение_viber_2023-12-01_22-02-29-759изображение_viber_2023-12-01_22-02-29-859изображение_viber_2023-12-01_22-02-29-953изображение_viber_2023-12-01_22-02-30-042


Віншуем!!!

Кабушаву Ганну, вучаніцу 9«А» класа, якая атрымала дыплом 3-й ступені на раённым конкурсе водгукаў для вучняў 9-х класаў « Мастацкае слова». Настаўнік: Вольга Мікалаеўна Вінаградава

свернуть