РУС БЕЛ ENG

Краеведческий уголок "Беларуская хатка"

Кіраўнік - Куляшова Людмiла Мiкалаеўна
     Давайце на хвілінку перанясемся ў "беларускую хатку", якая некалі напамінала нам сялянскую, бо
Усе мы з хат,
Усе мы з цішыні,
З бабуліных, дзядуліных далоняў.
(З "Народнага жыцця слова")
Рэалізаваць ідэю стварэння кутка ўдалося ў 2010-2011 гадах. Два гады вялася мэтанакіраваная работа па збору прадметаў музейнага прызначэння.
Куток “Беларуская хатка” быў створаны з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый, прывіцця падрастаючаму пакаленню цікавасці і павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці.
У фондзе нашай хаткі знаходзіцца звыш 80 экспанатаў музейнага прызначэння. Асноўная маса экспанатаў – гэта натуральны прадукт, якімі карысталіся сяляне. Яны сабраны з розных мясцін Беларусі.
 Пакрыху куток папаўняецца новымі экспанатамі, якія па-мастацку ўвасоблены ў разделах:

Бабін кут 

 

Чырвоны кут

 

Ткацтва і вышыўка

 
 У кутку можна ўбачыць саматканыя абрусы, вышытыя ручнікі з бабулінага кудэрку, глтняны посуд, драўляныя рэчы. лапці, якія раней служылі людзям.
 Уявіць традыцыйнае жыцце нашых продкаў і больш даведацца пра звычаі і абрады дапамагае стэнд "Кола часу"
 
 
Асноўнае назначэнне беларускаяй хаткі накіравана на:
- пошукава-даследчую дзейнасць вучняў;
- правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з нацыянальнай культурай;
- правядзенне абзорных і тэматычных экскурсій. 
 
 Запрашаем у вандроўку!

План работы
музейнага кута “Беларуская хатка”
ДУА “Гімназія №1 г. Оршы iмя Г.В.Сямёнава” на 2023-2024 навучальны год

Змест работы

Адказныя

Дата

I. Арганізацыйная работа
1
Вырабы савета музея. Размеркаванне даручэнняў
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
Верасень
2
Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы музейнага кутка
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
Верасень
3
Справаздача членаў музейнага кутка аб выкананні даручэнняў
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
1 раз у чвэрць
4
Рашэнне арганізацыйных пытанняў
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
Па неабходнасці
5
Падвядзенне вынікаў работы
Кіраўнік музейнага кутка. Стараста
Май
II. Навукова-даследчая і пошукавая работа
6
Распрацоўка заданняў для экскурсаводаў
Савет музея, кіраўнік музея
Верасень
7
Збор інфармацыі па раздзелах экспазіцыі:
  • Хата ў жыцці беларуса
  • Бабін кут
  • Чырвоны кут
  • Ткацтва і вышыванне
  • Прадзенне
Пошукавы сектар
1 раз ў месяц
8
Выкананне пошуковых заданняў падчас папаўнення старажытнымі рэчамі
Кіраўнік музея. Актыў музейнага кутка
Па меры паступлення
9
Экскурсіі з мэтай пазнання экспазіцыі музейнага кутка
Экскурсійная група
На працягу года
10
Адбор матэрыялаў да стэнду “Кола часу” з папкі пад рубрыкай “Беларуская хатка”
Актыў музейнага кутка
1 раз у чвэрць
11
Распрацоўка віртуальнай экскурсіі “З гісторыі кутка ”Беларуская хатка””
Кіраўнік музейнага кутка. Актыў музейнага кутка. Пошукавая группа
Студзень
12
Збор матэрыялаў аб ганаровых наведвальніках кутка для летапісу
Кіраўнік музейнага кутка, пошукавыя группы
На працягу навучальнага года
13
Стварэнне навуковай картатэкі прыёму і ўліку прадметаў музейнага прызначэння
Фондавы сектар
Па меры паступлення прадметаў
14
Папаўненне фотаматэрыялаў найбольш рэдкіх экспанатаў
Пошукавая группа
Снежань
15
Падрыхтоўка экскурсаводаў
Кіраўнік музейнага кутка
2 разы ў месяц
16
Заняткі з экскурсійнай групай па ўкараненні новых мэтадаў і прыёмаў пры правядзенні экскурсіі
Кіраўнік музейнага кутка
1 раз у месяц
17
Збор матэрыялаў і распрацоўка экспазіцыі на тэму:
  • Бабін кут
  • Чырвоны кут
  • Ткацтва і вышыванне
Савет музейнага кутка, кіраўнік
На працягу года
III. Культурна-масавая работа
18
Сустрэчы за круглым сталом
Кіраўнік музейнага кутка
На працягу навучальнага года
19
Правядзенне свят народнага календара:
  • Саракі
  • Каляды
  • Масленка
  • Гуканне вясны
  • Яблычны спас
  • Купалле
Савет, кіраўнік музейнага кутка
На працягу года

Навiны

"Беларуская хатка"- тое месца ў гімназіі,  дзе вучні могуць дакрануцца да спадчыны, гісторыі,  культуры,  традыцый беларускага народа.  Традыцыйна ў этнаграфічным кутку "Беларуская хатка" праводзяцца мерапрыемствы і экскурсіі для вучняў нашай гімназіі. Так, і першая чвэрць не стала выключэннем . Былі праведзены наступныя экскурсіі:для вучняў 5-х класаў-"Побыт беларусаў", для 6-х класаў -"Выхаванне дзяцей ", для 7-х класаў -"Дзяды"- памінальны дзень у беларусаў ", для 8-х класаў- "Пакровы".
 

16 октября в гимназии прошла экскурсия в музейный кабинет "Белорусская хатка" для учащихся 5 и 6 классов.