РУС БЕЛ ENG

Музейный кабинет "Лiтаратурная Аршаншчына"

   Кіраўнік музея - Давыдзенак Святлана Леанідаўна

      Літаратурны музей-кабінет  "Літаратурная Аршаншчына быў адкрыты 29 кастрычніка 2008 года. На працягу васьмі год вучні працавалі над навукова-даследчымі працамі, якія былі прысвечаны літаратурнай Аршаншчыне. У выніку атрымалася шмат матэрыялу пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся ў Оршы і Аршанскім раёне. На аснове гэтых матэрыялаў быў створаны музей-кабінет "Літаратурная Аршаншчына".

    У музеі шмат матэрыялу пра беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, драматургаў, якія нарадзіліся на аршанскай зямлі. Ёсць рукапісы Л. Калодзежнага, П. Саковіча, К. Нілава. Шмат нашых землякоў-аршанцаў уваходзяць у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Экскурсаводы праводзяць літаратурныя экскурсіі, да нас у музей прыходзілі на сустрэчу П. Саковіч (рэдактар часопіса "Вожык"), К. Нілаў - паэт, драматург, В. Гусіновіч, Р. Лазуркін, Ф. Кулакоў, Л. Сынцарова, Н. Стаховіч і іншыя. Вельмі цікавая сустрэча адбылася з паэтам С. Законнікавым. Члены літаратурнага гуртка працуюць над навукова-даследчымі работамі. У 2009 годзе на гарадской навукова-даследчай канферэнцыі члены гуртка атрымалі 3 узнагароды. Вучань 10 класа Шыкарэўскі Яраслаў за работу "Жыцце і творчасць Э. Ялугіна" атрымаў дыплом 1 ступені, вучань 10 класа Голешаў Вячаслаў за работу пра М. Садковіча атрымаў дыплом 2 ступені, а Кульнеў Раман - за работу пра А. Міронава атрымаў дыплом 3 ступені. 25 кастрычніка 2009 года ў горадзе Мінску адбылася рэспубліканская канферэнцыя ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, дзе работа вучаніцы 11 "В" класа Сільчанка К. "Літаратурная Аршаншчына" атрымала дыплом 3 ступені. У 2010 годзе вучаніца 10 "Г" класа Лушакова Ганна стала пераможцай конкурса "Літаратурныя юбіляры Аршаншчыны". У 2011 годзе Бярговіна Таццяна атрымала Дыплом III ступені за перамогу ў гарадской канферэнцыі навукова-даследчых работ, а ў 2012 г. Лушакова Ганна - так сама Дыплом III ступені. 2012 год - Лушакова Ганна і Гарбачова Кацярына - Лаўрэаты літаратурна-мастацкага конкурса "І памяць, і пашана, і любоў, прысвечанаго 945-годдзю Оршы.

     У музеі распрацаваны экскурсіі:

  • Да 130-годдзя з дня нараджэння Я Купалы "Сцежкамі Я Купалы"
  • У Караткевіч - ваш зямляк.
  • Аглядавая экскурсія "Літаратурная Аршаншчына".
  • Нашы землякі - члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.
  • Жыцце і творчасць членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі К. Нілава і Ф. Кулакова
Каляндарна-тэматычны план работы краязнаўчага кутка на
2021-2022 навучальны год
п/п
Тэрмін
Віды работ
Адказны
1
01 – 04.09.
Састаўленне плана работы на новы навучальны год  
Давыдзёнак С.Л.
2
06 – 11.09.
Выбары савета музейнага кабінета, актыву вучняў, размеркаванне абавязкаў. Падрыхтоўка новых груп экскурсаводаў
Давыдзёнак С.Л.
 
3
13 – 18.09.
Збор матэрыялу, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змiтрака Бядулi
Настаўнікі
беларускай мовы
4
20 – 25.09.
Правядзенне конкурсу на лепшую ілюстрацыю да твораў Змiтрака Бядулi
Давыдзёнак С.Л.
5-6
27 – 02.10.
04 – 09.10.
Акцыя “Кніга музейнаму кабінету “Літаратурная Аршаншчына”
Давыдзёнак С.Л.
7
11 – 16.10.
Распрацоўка экскурсіі  “Жыццё i творчасць Леанiда Калодзежнага”
Давыдзёнак С.Л.
8
 
18 – 23.10.
 
Пошукавая аперацыя “Вершы аршанскіх паэтаў у друку”
Давыдзёнак С.Л.
9
 
25 – 30.10.
 
“Сцежкамі малой радзімы”. Гульня-падарожжа
Давыдзёнак С.Л.
10-11
01 – 06.11.
08 – 13.11.
 
Падрыхтоўка матэрыялу для правядзення тыдня, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу
Настаўнікі
беларускай мовы
12
 
15 – 20.11.
 
Акцыя “Кніга музейнаму кабінету “Літаратурная Аршаншчына”
Давыдзёнак С.Л.
13
22 – 27.11.
“Наш славуты зямляк!” Тыдзень прысвечаны Уладзіміру  Караткевічу
Настаўнікі
беларускай мовы
14
29 – 04.12.
Збор матэрыялу, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Максiма Багдановiча          
Давыдзёнак С.Л.
15
06 – 11.12.
 
Конкурс “Чытаем разам Багдановiча”
Давыдзёнак С.Л.
       
16-17
13 – 18.12
20 – 25.12
“Каляда! Каляда!” Падрыхтоука да правядзення свята Калядау
Давыдзёнак С.Л.
18
27 – 31.12.
 Збор пісьмовых матэрыялаў для музейнага кабінета
Давыдзёнак С.Л.
19
03 – 08.01.
“Зiмовая Орша”. Фотавыстава
Давыдзёнак С.Л.
20-21
 
10 – 15.01.
17 – 22.01.
 
Стварэнне зборніка творчых работ вучняў гімназіі “Пралеска”
Настаўнікі
беларускай мовы
22
24 – 29.01.
Правядзенне конкурсу “Лепшая ілюстрацыя да твораў Георгiя Марчука” з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння
Давыдзёнак С.Л.
23-24
31 – 05.02.
07 – 12.02
Пошукавая аперацыя “Вершы аршанскіх паэтаў у друку”
Настаўнікі
беларускай мовы
25
14 – 19.02.
 
 
Падрыхтоўка матэрыялу да правядзення Дня роднай мовы і тыдня беларускай мовы і літаратуры
Настаўнікі
беларускай мовы
26
21 – 26.02.
 
 
“Мову сваю я да грудзей прытульваю”. Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы і тыдню беларускай мовы і літаратуры
Настаўнікі
беларускай мовы
27
28 – 05.03.
“Чароўная краіна Паэзія”. Конкурс на лепшага чытальніка  вершаў з нагоды Сусветнага дня паэзii
Давыдзёнак С.Л.
28-29
07 – 12.03
14 – 19.03.
 
Збор пісьмовых матэрыялаў для музейнага кабінета “Літаратурная Аршаншчына”
Давыдзёнак С.Л.
30-31
21 – 26.03.
28 – 02.04.
Распрацоўка і правядзенне экскурсій для бацькоў вучняў гімназіі “Жанчыны-пісьменніцы аршанскай зямлі”
Давыдзёнак С.Л.
32
04– 09.04.
Арганізацыя выставы мастацкай літаратуры пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года
Давыдзёнак С.Л.
33
11 – 16.04.
Завочная экскурсія “Сцежкамі Купалы”
Давыдзёнак С.Л.
 
34-35
18 – 23.04.
25 – 30.04.
Стварэнне зборніка творчых работ вучняў гімназіі “Пралеска”
Настаўнікі
беларускай мовы
36-37
02 – 07.05.
10 – 14.05.
“Адгукнуся голасам жалейкi”. Конкурс на лепшага чытальніка вершаў, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Раiсы Баравiковай
Давыдзёнак С.Л.
38
 
16 – 21.05.
 
Вiктарына «Што я ведаю пра музейны кабiнет "Лiтаратурная Аршаншчына?», прысвечаная Сусветнаму дню музеяу.
Давыдзёнак С.Л.
39
23 – 28.05.
Акцыя  “Вялікія словы на вялікай мове”
Давыдзёнак С.Л.

Навiны

11 снежня ў музейным кабiнеце “Лiтаратурная Аршаншчына” для вучняў 6-х класаў было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Па старонках лiтаратурных кнiг ”, пабудаванае ў форме гульні-квэста. Кожная каманда мела назву. Гульнёцы пабывалi на шасцi станцыях, дзе iх чакалi разнастайныя цiкавыя заданнi. Напрыканцы гульнi-квэста кампетэнтае журы падвяло вынiкi i аб’явiла месцы, якiя заняла кожная каманда.

ФОТА


20 лiстапада ў музейным кабінеце «Літаратурная Аршаншчына» для вучняў 5-х класаў прайшлi экскурсіі «Наш Караткевiч».

    
 
     

19 кастрычнiка ў рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыi для вучняў 11 «Б» класа была праведзена экскурсiя ў музейны кабiнет «Лiтаратурная Аршаншчына». У ходзе экскурcii дзецi пазнаёмiлiся з гiсторыяй стварэння музейнага кабiнета, з экспазiцыяй, прысвечанай ляўкоўскаму перыяду жыцця Янкi Купалы.

 
 

«Беларускi салавей». Пад такой назвай 16 кастрычнiка 2021 года ў музейным кабiнеце «Лiтаратурная Аршаншчына» для вучняў 6-х класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае Змiтраку Бядулю. Члены краязнаўчага гуртка пазнаёмiлi шасцiкласнiкаў з жыццём i творчасцю пiсьменнiка, прачыталi на памяць некаторыя з яго вершаў. Таксама дзецi паслухалi ў выкананнi Рамана Чылiка апавяданне «Пяць лыжак зацiркi».